Вучоны і мастак аб’ядналіся, каб аднавіць твар на аснове чэрапа, які захоўваецца ў Францыі. Паводле падання, ён належаў Марыі Магдалене.
Як паведамляе партал National Geographic, на поўдні Францыі захоўваецца чэрап, які, паводле падання, належаў Марыі Магдалене, святой Касцёла, адной з першых паслядоўніц Езуса Хрыста. Нядаўна навукоўцы рэканструявалі твар чалавека, якому належаў чэрап.
“У нас няма пэўнасці, ці гэта астанкі Марыі Магдалены. Аднак мы хочам ведаць, як выглядае гэты чалавек”, — сказаў Філіп Шарлье, біялагічны антраполаг з Версальскага ўніверсітэта, якога цытуе National Geographic.
Перакананне, што чэрап, які захоўваецца ў шкляной вітрыне, належаў Марыі Магдалене, узыходзіць да 1279 года. Аднак дакладных доказаў гэтаму няма.
На відэа бачна, як праходзілі работы па рэканструкцыі чэрапа:
Паводле deon.pl
Пераклад Марыны Сінкевіч
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!