Навагрудак запрашае на мастацкі пленэр

З 16 па 20 жніўня ў Навагрудку будзе праходзіць першы мастацкі пленэр пры касцёле Cвятога Міхала Арханёла. Правядзе яго Надзея Бука. 

Каб рабіць замалёўкі на прыродзе не абавязкова быць прафесійным мастаком, дастаткова вашага жадання.

У праграме пленэру:

— маляванне пейзажаў і архітэктуры Навагрудку,
— майстар-класы,
— экскурсіі па гораду і наваколлі,
— святая Імша.

Паведаміць аб удзеле неабходна да 10 жніўня па тэлефоне: +375445806085 — Надзея.

Запісацца могуць усе жадаючыя.

для друку для друку