«Усяго за адзін тыдзень мы атрымалі больш за 150 запытаў пра нашу харызму», — кажа айцец Алехандра Мараль Антон. Так Генеральны настаяцель ордэна святога Аўгусціна пракаментаваў эфект абрання кардынала Роберта Прэвоста на Папу, паведамляе польская рэдакцыя Vatican News.
На пытанне пра новыя выклікі для ордэна айцец Алехандра адказаў: «Хацелася б, каб гэта ўспрымалася як стымул». Айцец Алехандра падкрэслівае, што «гэта час, які можа прынесці станоўчыя плады для ўсіх, а не толькі для нас».
Ён таксама распавядае пра кароткую размову з Папам: «Я сказаў яму: «Вы — біскуп-аўгустынец, які застаўся самым адданым ордэну!», і ён усміхнуўся».
пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!