[1]«Усяго за адзін тыдзень мы атрымалі больш за 150 запытаў пра нашу харызму», — кажа айцец Алехандра Мараль Антон. Так Генеральны настаяцель ордэна святога Аўгусціна пракаментаваў эфект абрання кардынала Роберта Прэвоста на Папу, паведамляе польская рэдакцыя Vatican News [2].
На пытанне пра новыя выклікі для ордэна айцец Алехандра адказаў: «Хацелася б, каб гэта ўспрымалася як стымул». Айцец Алехандра падкрэслівае, што «гэта час, які можа прынесці станоўчыя плады для ўсіх, а не толькі для нас».
Ён таксама распавядае пра кароткую размову з Папам: «Я сказаў яму: «Вы — біскуп-аўгустынец, які застаўся самым адданым ордэну!», і ён усміхнуўся».
пераклад Марыны Ткач