На Пастаўшчыне пахавалі маці ксяндза Мікалая Ліпскага

24 лістапада адышла па ўзнагароду да Пана святой памяці Ванда Ліпская, мама кс. Мікалая Ліпскага, пробашча парафіі Cв. Марыі Магдалены ў Новалукомлі, святара Віцебскай дыяцэзіі.

26 лістапада за спачылую Ванду маліліся ў касцёле Святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі, дзе яна пражывала апошнія гады. Ванда Ліпская памерла ва ўзросце 70 гадоў пасля перанесенага захворвання, выкліканага вірусам COVID-19, і 5 тыдняў рэабілітацыі ў шпіталі.

На наступны дзень труна з целам была дастаўлена ў касцёл Святога Юды Тадэвуша Апостала ў Лучаі, дзе адбылася пахавальная св. Імша, якую канцэлебраваў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, разам са святарамі, якія прыехалі падтрымаць свайго сабрата ў святарстве.

Пахавалі св. п. Ванду Ліпскую на могілках у в. Мышкі, што на Пастаўшчыне.

Леанід Юрык, фота

для друку для друку