Арганізатараў могуць абавязаць наймаць міліцыю для аховы пілігрымак.
Каталіцкі блогер Арцём Ткачук падлічыў, колькі прыйдзецца заплаціць міліцыі арганізатарам (= удзельнікам) традыцыйных каталіцкіх пешых пілігрымак. Справа ў тым, што нядаўна выйшла пастанова Савета міністраў Беларусі №49, якое прадугледжвае абавязковыя паслугі міліцыі па ахове масавых мерапрыемстваў. Каталіцкі Касцёл штогод арганізуе дзясяткі пешых пілігрымак, найбольш масавыя – у Будслаў, якія таксама падпадаюць пад новы закон.
Згодна з пастановай урада, кошт паслуг міліцыі, якая ахоўвае масавыя мерапрыемствы, цяпер такія:
да 10 чал – 50 руб.
10-100 – 637 руб.
101-1000 – 3825 руб.
1000 і больш – 6375 руб.
– Давайце цяпер палічым. У Беларусі на дадзены момант 450 парафій. Калі хаця б у палове з іх адбываецца працэсія Божага Цела, якая вельмі рэдка дзе збірае менш за 100 чалавек, то толькі за ўсе працэсіі Касцёл заплаціць больш за 350 тысяч долараў, – тлумачыць Арцём Ткачук. – Лічым: 200 прыходаў х 3825 руб. = 765 тыс. рублёў.
Ён працягвае: калі з кожнай пілігрымкі ў Будслаў пачнуць браць па 3825 руб. за дзень, то, напрыклад, пілігрымка з Ліды ў Будслаў (9 дзён) заплаціць больш за 34 тыс. руб.
– Беларускія біскупы спрабуюць дамовіцца з уладамі, каб гэтыя аплаты не ўжываліся да касцёльных масавых мерапрыемстваў, – паведамляе блогер. – Але нават калі ўдасца, усе мы ведаем, што такія паслабленні так проста не даюцца. Карацей, чакаем скарбонкі ў парафіях Беларусі з надпісам «На аплату паслуг міліцыі».
Нагадаем, да гэтага часу з удзельнікаў пілігрымак, большасць якіх – моладзь, арганізатары збіралі толькі невялікія ахвяраванні на харчаванне, песеннікі, хусткі і іншыя атрыбуты пілігрыма.
Дзяржаўны бізнэс на пілігрымках і іншых касцельных мерапрыемствах
Крышачку пра пастанову саўміна нумар 49 паводле якой за аднадзенную пілігрымку арганізатары заплоцяць некалькі тысяч даляраў
Опубликовано Artiom Tkaczuk Среда, 24 апреля 2019 г.
