Душпастырства літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўсіх міністрантаў і апекуноў парафіяльных супольнасцяў ЛСА на аплатковыя сустрэчы, якія адбудуцца 8 студзеня 2015 г., падчас зімовых школьных канікул:
Магілёў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
16.30 – рэгістрацыя, 17.00 – святая Імша. Адказны за сустрэчу – кс. Павел Беразун, +375 33 644 16 44.
Маладзечна, парафія Св. Юзафа
10.30 – рэгістрацыя, 11.00 – святая Імша. Адказны за сустрэчу – кс. Міхал Бубен, +375 33 687 21 13.
Мінск (Залатая Горка), парафія Найсвяцейшай Тройцы
10.30 – рэгістрацыя, 11.00 – святая Імша. Адказны за сустрэчу – кс. Юрый Санько, +375 29 695 53 51.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!