У рамках ініцыятывы «Ружанец да межаў» у свята Маці Божай Ружанцовай, 7 кастрычніка, мільён польскіх вернікаў чыталі ружанец уздоўж дзяржаўных межаў Польшчы.
Малітвы адбыліся ў 320 храмах 22 дыяцэзій, у гарах, на ўзбярэжжы, у адкрытым моры, у аэрапортах, у Афганістане і нават за Палярным колам.
Пасля набажэнстваў людзі накіраваліся да 4 тысяч загадзя вызначаных месцаў уздоўж дзяржаўнай мяжы Польшчы, дзе маліліся на ружанцы.
Паводле svaboda.org
