Лучайская парафія запрашае ў паломніцтва

Kanal-v-VenetsiiКсёндз Мікалай Ліпскі – пробашч парафіі святога Юды Тадэвуша, Апостала ў вёсцы Лучай Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці запрашае ў чарговае паломніцтва.

На гэты раз яно будзе прысвечана Году Божай Міласэрнасці, а таксама пройдзе па месцах, звязаных з беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам, і будзе прымеркаваная да надыходзячага юбілейнага году выдання першай друкаванай Бібліі на старабеларускай мове.

Маршрут пілігрымкі: Лучай – Вільнюс – Трокі – Кракаў – Вена – Венецыя – Рым – Падуя – Прага – Чэнстахова.

Час паломніцтва: 19-28 верасня.

Папярэдняя цана – 450 €.

Запісацца і задаць пытанні можна па тэлефонах:

8-029- 952-36-13 (Velcom)
8-033-385-72-92 (МТС)

для друку для друку