Летняя школа касцельнага спеву пройдзе ў Браславе ў жніўні

З 18 па 23 жніўня 2025 года ў Браславе адбудзецца летняя школа касцельнага спеву, паведамляе waladarka.by. Мастацкі кіраўнік — Уладзімір Неўдах.

У праграме:

  • Пастаноўка голасу для харыстаў і кантараў
  • Супольны харавы спеў
  • Тэорыя і практыка касцёльнага спеву
  • Арганнае суправаджэнне

Літургічны курс прызначаны для людзей, якія жадаюць выконваць музычнае служэнне падчас цэлебрацыі святой Імшы. Ён будзе ўключаць заняткі з тлумачэннем сэнсу Літургіі ў цэлым, прынцыпаў правільнага падбору рэпертуару да св. Імшы.

Прыняць удзел у тыдні касцёльных мерапрыемстваў запрашаем усіх, каму падабаецца касцёльны спеў і музыка. Музычная адукацыя не абавязкова, узрост не абмежаваны.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў 18 жніўня ад 14 гадзіны (Дом айца Ярдана). Пачатак заняткаў а 17 гадзіне.

Удзельнікі атрымаюць неабходны нотны матэрыял. Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаванне.

Па пытаннях удзелу і запісу просім звяртацца не пазней 5 жніўня: +37529 715-73-42  — Іна Сапун, agniinna@mail.ru

для друку для друку