Летнiя вакацыi з Богам прайшлi для дзяцей i падлеткау́ з Мiнску

З 28 чэрвеня па 2 ліпеня ў мінскім араторыi імя св. Яна Боска, якi дзейнiчае пры парафii св. Яна Хрысцiцеля, адбыліся вакацыі для дзяцей з 3 па 5 клас.

На працягу пяцi дзён дзеці разам з аніматарамі с. Люцыяй Бальцэвіч FMA, кс. Алегам Каралёвым SDB i дыяканам Міхаілам Радзевічам SDB знаёміліся з дзяцінствам св. Яна Боска.

Удзельнікі вакацый дзякуючы тэатральным сцэнкам наведалі вёску Бэккі, дзе нарадзіўся маленькі Янак. Праз тэатр дзеці змаглі ўбачыць, у якіх абставінах жыла сям’я Боска, які сон убачыў Янак у 9 год, якім ён быў сябрам, яго Першую св. Камунiю і знаёмства з айцом Калоссо.

Кожны дзень распачынаўся св. Імшой, пасля якой дзеці накіроўваліся ў араторый, дзе для iх распачыналася праграма. У гэтым годзе у́ сувязі з пандэміяй каранавіруса вакацыі праходзілі ў першай палове дня на вуліцы. Для ўдзельнікаў была падрыхтавана цікавая праца ў групах, дзе яны блiжэй знаёмiлiся з тэмай дня, таксама было шмат гульняў і майстар-класаў.

У адзін з дзён вакацый дзеці завіталі ў iнтэрактыўную студыю “Экатэхнум”, дзе iм распавялі, якія праблемы экалогіі існуюць на нашай планеце і якія ёсць шляхі iх вырашэння.

Для падлеткаў  з 6 па 8 клас вакацыi прайшлi ва Уселюбе (Навагрудскi раён, Гродзенская вобласць) з 1 па 5 ліпеня. Удзельнікі разам з аніматарамі, кс. Алегам Каралёвым SDB, с. Юліяй Клевец FMA і дыяканам Міхаілам Радзевічам SDB таксама абмяркоўвалi дзяцінства св. Яна Боска.

Праз прыклад святога падлеткі разважалі над пакліканнем, сяброўствам, верай і прыкладам. Для гэтага ім былі прапанаваны розныя методыкі, фільм пра жыццё св. Яна Боска, тэатр і гульні. Кожны дзень удзельнiкау́ чакалi розныя цікавыя гульні, майстар-класы і традыцыйныя вясёлыя вечары.

Дар’я Купцова, салезіянскі аніматар
sdb.by

для друку для друку