Квэст-рум (Escape-Room) адкрыецца 2 студзеня 2026 года ў нямецкім манастыры Рогенбург каля Ульма. Квэст-рум — гэта гульня, у якой гульцы павінны разгадваць галаваломкі, каб знайсці выхад з пакоя або прайсці праз яго.
У манастырах такіх гульняў дагэтуль не праводзілася. Квэст-рум, які быў створаны норберцінскімі канонікамі Рогенбурга, заснаваны на гісторыі Трыццацігадовай вайны. Айцец Кіліян Нойберт, адзін з манахаў, адказных за квэст-рум, тлумачыць журналістам гістарычны кантэкст гульні. Год дзеяння — 1632.
Гульцы, ад двух да васьмі чалавек, будуць манахамі гэтага манастыра; яны павінны весці перамовы са шведамі, каб абараніць манастыр ад разбурэння. Каб прапанаваць што-небудзь шведам, яны павінны знайсці скарб манастыра на працягу 60 хвілін. У 2026 манастыр Рогенбург адзначыць сваё 900-годдзе. Адной з юбілейных прапаноў з’яўляецца квэст-рум.
«Мы хочам прывесці людзей у манастыр цікавым спосабам, а не проста як тыповых «манастырскіх наведвальнікаў», — кажа айцец Кіліян. Разам з некалькімі братамі і памочнікамі з манастырскай супольнасці яны год працавалі над падрыхтоўкай і разгадваннем галаваломак.
Ідэя належала норбертынцам з Аўстрыі. «Акрамя таго, я не ведаю ніводнага іншага манастыра з квэст-пакоем!» — кажа айцец Нойберт. Пошук у Інтэрнэце выяўляе квэст-пакоі з «манастырскай» тэматыкай; некаторыя з іх размешчаны ў былых манастырскіх будынках.
Пакой у Рогенбургу — адзіны ў Германіі. Падобная ініцыятыва распрацоўваецца ў Марыяштайне, Швейцарыя. Манастыр Рогенбург быў заснаваны ў 1126 годзе. Ён заўсёды быў рэзідэнцыяй ордэна прэманстратаў (нарберцінцаў).
Гэты каталіцкі ордэн быў заснаваны ў 1121 годзе ў Прэмантрэ, на поўначы Францыі. У перыяд секулярызацыі манахі былі выгнаны з Рогенбурга ў 1802 годзе. У той час супольнасць налічвала 36 канонікаў. Манаская супольнасць была адноўлена ў 1982 годзе.
Зараз у Рогенбургу жывуць дзесяць канонікаў. Рогенбург з’яўляецца прыяратам абацтва Віндберг у рэгіёне Штраўбінг-Боген у Ніжняй Баварыі.
Паводле credo.pro
Пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!