Хвалюючы запіс, які адзін з украінскіх жаўнераў пакінуў на старонцы парафіі Божай Міласэрнасці ў Вінніцы, апублікаваў польскі дамініканін у Кіеве айцец Якуб Гонцяж, паведамляе pl.aleteia.org.
«Мы адчуваем вашу малітоўную падтрымку. Часам здараецца нешта сапраўды незразумелае, быццам чыясьці нябачная рука накіроўвае кулі і снарады, якія пралятаюць міма нас. З вельмі цяжкіх сітуацый мы выходзім пераможцамі, быццам нехта з намі. Мы становімся нябачнымі для ворага, бачым нават у цемры, ведаем, што і як рабіць. Гэта стымулюе нас і дае сілы. Мы верым, што сам Езус за Украіну. Калі ласка, не спыняйцеся, падтрымайце нас і працягвайце маліцца. Вы нам вельмі патрэбныя!» — напісаў салдат.
