Айцец-дамініканін Раман Шульц OP, aдміністратар парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве, апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы здымак з ноў-хаў, які прыдумалі манахі, каб прыцягнуць вернікаў у касцёл.
Побач са святыняй стаіць аўтамабіль, на якім вывесілі банэр з тэкстам:
— Вы каталік — каталічка? Калі хочаце паразмаўляць з каталіцкім святаром, манахам; калі патрабуеце заступнічай малітвы — ён цяпер Вас чакае! 20 м. Дамініканцы запрашаюць!
Айцец Раман так пракаментаваў ідэю:
— Што зрабіць, каб абудзіць сэрцы спячых католікаў Магілёва?
Крэатыў ацанілі карыстальнікі сацсеткі, ужо з’явілася першая рэакцыя на ноў-хаў — пазітыўная. Парафія святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве месціцца па адрасе Мінская Шаша, 8а.
