ККББ прапануе беларускі пераклад Апостальскай адгартацыі Папы Льва XIV «Dilexi te»

Прадстаўляем вашай увазе Апостальскую адгартацыю «Dilexi te» Святога Айца Льва XIV пра любоў да бедных у перакладзе на беларускую мову, якая была апублікавана 4 кастрычніка 2025 года, ва ўспамін св. Францішка Асізскага.

У сваёй Апостальскай адгартацыі Святы Айцец піша: «Хрысціянская любоў перамагае ўсе перашкоды, збліжае далёкіх, яднае незнаёмых, мірыць ворагаў, пераадольвае неадольныя для чалавека прорвы і пранікае ў самыя патаемныя куткі грамадства. Па сваёй прыродзе хрысціянская любоў прароцкая, чыніць цуды і не мае межаў: імкнецца здзяйсняць немагчымае. Любоў — гэта, перш за ўсё, спосаб разумення жыцця, спосаб яго пражывання. Касцёл, які не ставіць абмежаванняў для любові, які не ведае ворагаў, з якімі трэба змагацца, а ведае толькі мужчын і жанчын, якіх трэба любіць, — гэта Касцёл, які патрэбны свету сёння».

Пераклад адгартацыі здзейснены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла

Catholic.by

для друку для друку