Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2022–2023 навучальны год

Мэтай навучання ў катэхетычным каледжы з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіццё хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў.

Навучэнцы каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: Святое Пісанне, дагматычная, маральная, фундаментальная і пастырская тэалогія, тэалогія духоўнасці, гісторыя Касцёла, кананічнае права, літургіка, патралогія, рэлігіязнаўства, сацыяльнае вучэнне Касцёла, місіялогія, экуменізм, філасофія, філасофская антрапалогія, біяэтыка, катэхетыка, сродкі масавай камунікацыі, а таксама шэраг псіхалагічных дысцыплін і трэнінгаў.

Акрамя ведаў, навучэнцы набудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанц праявіць іх у служэнні Богу і людзям.

Умовы навучання

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, навучальны год — з верасня па чэрвень.

Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю 2 разы на месяц.

Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і сілкаваннем.

Прымаюцца асобы ад 18 гадоў

Для паступлення неабходна:

  1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:
  • Катэхетыка — прадугледжана для тых, хто жадае пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка Катэхізіса).
    Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:
    арганізатар літургіі
    арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку
    супрацоўнік каталіцкіх СМІ
  • Агульная тэалогія (без права выкладання Катэхізіса) — прадугледжана для тых, хто жадае паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію;
  • Сямейнае кансультаванне — прадугледжана для тых, хто жадае на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў.
  • Кансультаванне ў галіне залежнасцяў — прадугледжана для тых, хто жадае на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні духоўных і маральных праблем людзей, якія пакутуюць ад залежнасцяў, а таксама іх блізкіх, якія церпяць ад сузалежнасці.

 2. Прайсці анлайн-рэгістрацыю для абітурыентаў ТУТ>>>

 3. Падаць дакументы:

  • аўтабіяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
  • копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • 2 фотаздымкі 3×4;
  • копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншых дакументаў аб адукацыі;
  • ксеракопія пашпарта (сс. 31–33);
  • медыцынская даведка для паступлення.

   4. Здаць экзамен па Катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.

Дакументы можна падаць загадзя або непасрэдна ў дзень здачы экзаменаў.

Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:

27 жніўня ў 11.00;
3 верасня ў 11.00.

Падрабязная інфармацыя і запіс:

тэл/факс: 8 (0163) 57 93 14
МТС: +375 (29) 513 57 92
А1: +375 (29) 644 26 05

e-mail: callegge@gmail.com

сайт каледжа: www.catcollege.by

Адрас каледжа: 225411 г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6

Catholic.by

для друку для друку