24 лютага пачаўся новы хрысціянскі відэа-праект для дзяцей на беларускай мове «Анёлкі з вясёлкі».
Першы выпуск доўжыцца 40 хвілін і складаецца з 7 частак: «Чароўныя вандроўкі», «Крочым да Бога», «Музычны куфэрак», «Сакрэты раслін», «Смачная хвілінка», «Вышэй неба», «Матуліны казкі».
«Запрашаем усіх у нашу каталіцкую нядзельную школу! Разам з вялікімі і маленькімі героямі вы навучыцеся спяваць вясёлыя песні, рабіць салодкія пачастункі, даведаецеся пра пісьменства, архітэктуру і нават пра космас!» — гаворыцца ў апісанні пад відэа.
