Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі спадзяецца, што на наступным тыдні ў Мiнгарвыканкаме прымуць рашэнне аб выдзяленні ўчастка зямлі для будаўніцтва тэалагічнай акадэміі ў сталіцы, паведамляе Крыніца.info са спасылкай на БелаПАН.
Афіцыйны запыт аб выдзяленні зямлі быў накіраваны ў Мінгарвыканкам каля двух тыдняў таму.
Ініцыююць стварэнне каталіцкай тэалагічнай акадэміі беларускія біскупы, а ідэю прапанаваў кардынал Тарчызіо Бертонэ, у 2008 годзе падчас наведвання Беларусі ў якасці Дзяржсакратара Святога Пасаду.
Дакументы на рэгістрацыю Мінскай тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ падпісаны 17 лютага.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!