Разам з католікамі лацінскага абраду Вербніцу сёння адзначаюць і беларускія грэка-католікі.
Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Езуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Езус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі.
У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста.
Наступны тыдзень, апошні перад Пасхай, называецца Вялікім, у ім — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца, Вялікая субота. Вернікі ўспамінаюць пакуты і смерць Езуса Хрыста і рыхтуюцца да свята Яго ўваскрашэння.
Вялікдзень рыма-католікі, грэка-католікі і пратэстанты будуць адзначаць 21 красавіка.
Паводле Нашай Нівы
