Карытас Віцебскай дыяцэзіі, дзякуючы дапамозе Нацыянальнага Карытас Беларусі, дапамог парафіям Віцебскай дыяцэзіі набыць падручнікі І і ІІ года падрыхтоўкі да Святой Камуніі. Было набыта і размеркавана па парафіях 600 падручнікаў на 2025/2026 навучальны год.
“Такога роду дапамога вельмі істотная для парафіяльных супольнасцяў. Дзякуючы падтрымцы дабрачыннай арганізацыі Карытас больш дзетак зможа прыняць плённы ўдзел у занятках па катэхізісе”, — зазначыў пробашч катэдральнай парафіі ў Віцебску кс. канонік Валерый Марціноўскі.
Карытас Віцебск аказвае дапамогу розным катэгорыям людзей. Аднак, спрыянне выхаванню дзяцей і моладзі на хрысціянскіх каштоўнасцях з’яўляецца прыярытэтным кірункам арганізацыі.
Кс. кан. Віктар Місевіч, тэкст
Фота з архіву Карытас Віцебск
— Система «Расчет» (ЕРИП) (Или код услуги 202783)
— Благотворительность, общественные объединения
— Религиозные объединения
— Каритас Витебской епархии
— Пожертвование
Спасибо за вашу поддержку! Каждый месяц директор Каритас кс. Виктор Мисевич за всех благотворителей служит св. Мессу.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!

