Карытас наведаў дыялогавую пляцоўку ў санаторыі «Жамчужына»

20 снежня дырэктар Карытас Віцебск ксёндз канонік Віктар Місевіч і намеснік дырэктара Крысціна Дулебава прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы з сем’ямі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.

Мерапрыемства прайшло на базе санаторыя «Жамчужына». У перадсвяточнай абстаноўцы ўдзельнікі абмеркавалі хвалюючыя пытанні аб ільготах, відах дапамогі і многае іншае з чым сутыкаюцца сем’і з дзецьмі з інваліднасцю.

З нагоды свята Божага Нараджэння, да якога застаюцца лічаныя дні, дырэктар Карытас уручыў сем’ям калядныя падарункі.

Крысціна Дулебава

Карытас Віцебск мае патрэбу ў Вашай дапамозе. Каб падтрымаць нас, перавядзіце, калі ласка, ахвяраванне праз сістэму «Разлік» (АРІП).
— Сістэма «Разлік» (АРІП) (Альбо код паслугі 202783)
— Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні
— Рэлігійныя аб’яднанні
— Карытас Віцебскай дыяцэзіі
— Ахвяраванне
Дзякуй за вашу падтрымку! Кожны месяц дырэктар Карытас кс. Віктар Місевіч за ўсіх дабрачынцаў адпраўляе св. Імшу.
для друку для друку