“Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае на семінар па навучанні асновам валанцёрства

SONY DSC

15-17 і 17-19 красавіка 2016 года ў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе семінар па асновам валанцёрства і першай дапамозе.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца жадаючыя з парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Дакладчыкамі на семінары стануць прадстаўнікі «Мальтыйская службы дапамогі».

У ходзе семінара запланавана работа па тэмах:

1. Паняцце «валанцёр». Сацыяльныя асновы валанцёрскай дзейнасці. Прыцягненне валанцёраў, супрацоўніцтва са штатнымі работнікамі, праблемы і іх вырашэнне.
2. Хатні дагляд за пажылымі і адзінокімі людзьмі пры дапамозе сваякоў і суседзяў.
3. Аказанне першай дапамогі ў паўсядзённым жыцці і ў надзвычайных сітуацыях.
4. Задачы і магчымасці для валанцёраў у працы з дзецьмі і падлеткамі.

Семінар пройдзе ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Карытас па адрасе: Мінскі раён, в. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.

За дадатковай інфармацыяй звяртацца па нумары: +375 29 184 22 84, або на эл. пошту: caritas@caritas-minsk.by

Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная.

caritas-minsk.by

для друку для друку