Кармэліты босыя запрашаюць на адпустовыя ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі

15 і 16 ліпеня ў Мядзелі пройдуць адпустовыя ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай з набажэнствам Крыжовага шляху на Мядзельскай кальварыі.

15 ліпеня, чацвер

  • 18.00 — святая Імша ў касцёле Маці Божай Шкаплернай у старым Мядзелі
  • 19.00 — набажэнства Крыжовага шляху на Мядзельскай кальварыі (пачатак каля кальварыйскай брамы)

16 ліпеня, пятніца

  • 18.30 — адпустовая святая Імша
    Цэлебрацыю ўзначаліць пробашч парафіі святога Андрэя, апостала, у Крывічах, ураджэнец Мядзела ксёндз Віктар Шчучка ў 20-я ўгодкі святарскага пасвячэння.

Айцы кармэліты босыя, якія духоўна апякуюцца мядзельскай парафіяй, шчыра запрашаюць усіх ахвотных узяць удзел у адпустовых урачыстасцях.

Catholic.by

для друку для друку