На заканчэнне другога дня сустрэчы моладзі Віцебскай дыяцэзіі выступіў гурт «Laudans». Ён складаецца з вакаліста і гітарыста Андрэя Лугіна і Алёны Палачанскай, якая грае на сінтэзатары і складае песні.
Дуэт іграе ў стылі rock, pop, jazz, electronic music. Іх музыка вылучаецца ўнутранай энергетыкай, харызмай і актуальнасцю.
Пра сваю творчасць удзельнікі гурта кажуць наступнае: »Праз нашыя песні мы хочам сказаць людзям: «ХАДЗЕМ З НАМІ ШЛЯХАМ ВЕРЫ». Таму што вера не можа сядзець склаўшы рукі, а патрабуе нашага адказу — майго і твайго.»
Назва гурта ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «Той, хто славіць». Таму ў гэты вечар на канцэрце хлопцы і дзяўчаты разам з музыкамі праслаўлялі Пана прыгожымі песнямі, актыўна падпявалі і падтанцоўвалі.
Перад адпачынкам удзельнікі сустрэчы пайшлі ў святыню на супольную малітву і адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта.
Ірына Радзевіч, тэкст;
Дарыюш Астасевіч, фота
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!














