Глыбей пазнаёміцца з Духам Святым запрашае курс «Назарэт» у Навагрудку

З 29 красавіка па 1 мая пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе другая частка рэкалекцыйнага курса «Назарэт» на тэму «Знаёмячыся з Духам Святым», які праводзіць а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай.

Праграма:

Пятніца, 29 красавіка:
18.00 — Святая Імша
19.00 — Вячэра
20.00 — Адарацыя, споведзь
21.00 — Уводзіны

Субота, 30 красавіка:
8.00 — Сняданне
9.00 — Медытацыя
10.00 — Канферэнцыя 1, самастойная праца
12.00 — Святая Імша
13.00 — Абед
15.00 — Канферэнцыя 2, самастойная праца
18.00 — Вячэра
20.00 — Адарацыя

Нядзеля, 1 мая:
8.00 — Сняданне
9.00 — Канферэнцыя 3, самастойная праца
11.00 — Святая Імша
12.30 — Заканчэнне курса, “Што забіраю з сабой?”
13.00 — Абед

Месца правядзення курса — парафія Святога Міхала Арханёла, г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2.

Кантакты для дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (44) 771-99-83 Марына альбо e-mail: nowogrudec@gmail.com

для друку для друку