Сёстры францішканкі Сям’і Марыі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі, якія пройдуць з 7 па 9 чэрвеня ў Глыбокім у кляштары сясцёр. Праводзіць духоўныя практыкаванні будзе а. Браніслаў Дашкевіч ОР.
Тэма — «Дух Святы ў маім жыцці».
Узрост удзельніц – ад 25 гадоў і старэй.
Пачатак у пятніцу ў 17.00. Заканчэнне ў нядзелю ў 12.00.
Адрас: г. Глыбокае, вул. Савецкая, 5.
Паведаміць пра свой удзел неабходна да 3 чэрвеня.
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэл. +37533 648-83-64 – с. Ганна Блышко RM.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!