У гэтым годзе пілігрымская фігура Маці Божай Фацімскай пасля перыяду пандэміі зноў адправіцца ў пілігрымку па ўсім свеце, каб несці людзям пасланне міру і збаўлення, і заклік да навяртання. У маршрут увойдзе ў 14 краін, у тым ліку: Партугалія, Злучаныя Штаты Амерыкі, Францыя, Нікарагуа, Аргенціна, Італія, Чылі, краіны Каўказа, Іспанія і Калумбія.
Прадстаўнікі санктуарыя ў Фаціме на сваім сайце, дадалі, што для галоўнай фігуры ў базыліцы, якая пакідае храм у асаблівых выпадках, у гэтым годзе не прадугледжана мерапрыемстваў за межамі святыні.
Першая пілігрымская фігура Маці Божай Фацімскай была зроблена ў адпаведнасці з указаннямі сястры Люцыі. Яна была ахвяравана біскупам Лейрыі і ўрачыста каранаваная арцыбіскупам Эвары 13 мая 1947 года. З тых часоў фігура шмат разоў падарожнічала па свеце, несучы пасланне любові і міру.
Сама ідэя пілігрымкі ўзнікла ў 1945 годзе, адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, калі берлінскі пробашч прапанаваў, каб фігура Маці Божай Фацімскай праехала праз усе сталіцы і біскупскія гарады Еўропы, аж да мяжа з Расіяй. Гэтую ідэю падхапіў у красавіку 1946 г. люксембургскі прадстаўнік Міжнароднай каталіцкай рады жаночай моладзі, а ў наступным годзе, у дзень каранацыі, фігура пачала сваё першае падарожжа.
Пасля больш чым паўстагоддзя пілігрымак, падчас якіх яна наведала 64 краіны на розных кантынентах, некаторыя з іх некалькі разоў, рэктарат Фацімскага санктуарыя вырашыў, што яна больш не будзе ў дарозе, за выключэннем надзвычайных выпадкаў, такіх як Сусветныя дні моладзі ў Панаме ў студзені 2019 г.
У адказ на шматлікія просьбы з усяго свету ўжо зроблена 13 копій арыгінальнай выявы Панны-пілігрыма.
idziemy.pl
пераклад Catholicnews.by
