Як паведамляе Euronews, карпарацыя Microsoft створыць «лічбавага двайніка» сабора Нотр-Дам у Парыжы і пашырыць магчымасці выкарыстанне еўрапейскіх моў для мадэляў штучнага інтэлекту.
Лічбавая копія Нотр-Дам ствараецца ў супрацоўніцтве з Інстытутам спадчыны Міністэрства культуры Францыі і стартапам Iconem. Прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт заявіў у лістападзе мінулага года, што аднаўленне Нотр-Дама пасля разбуральнага пажару заняло пяць гадоў, але стварыць лічбавую копію было б значна прасцей. Цяпер ён абвясціў, што сабор, пабудаваны ў 1345 годзе, атрымае лічбавага двайніка.
Мэта складаецца ў тым, каб «назаўжды захаваць у лічбавым выглядзе кожную дэталь сабора, гарантуючы, што яго структура, гісторыя і сімвалізм будуць абаронены і даступныя для будучых пакаленняў», — напісаў прэзідэнт Microsoft у сваім блогу. Мэта Microsoft — зрабіць калекцыі даступнымі для як мага большай колькасці людзей праз інтэрактыўны вопыт на сваёй платформе.
Дакладны бюджэт і дата завяршэння праекта пакуль невядомыя; Брэд Сміт заявіў французскім СМІ, што праца будзе доўжыцца не менш года і, верагодна, будзе каштаваць некалькі мільёнаў долараў.
credo.pro
пераклад Марыны Ткач
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!