Мустафа Махамед, які знаходзіцца ў турме Абуджы і прызнаўся ў выкраданні і забойстве нігерыйскага клерыка Мішэля Ннадзі, даў інтэрв’ю, дзе прызнаўся ў забойстве семінарыста, бо той не пераставаў абвяшчаць Евангелле ў палоне з самага пачатку выкрадання. Забойца хваліць яго за незвычайную мужнасць і за тое, што не саромеўся сказаць сваім мучыцелям проста ў вочы, каб яны сышлі з дрэннага шляху.
8 студзеня 2020 года Ннадзі быў выкрадзены з семінарыі Добрага пастыра у Кадуні разам з трыма іншымі клерыкамі. Семінарыя, дзе пражывае каля 270 юнакоў, размешчана непасрэдна каля шашы, якую кантралююць ісламскія баевікі і банды рабаўнікоў для далейшага выкупу. 26-гадовы Мустафа, які прызнаўся ў забойстве, быў адным з кіраўнікоў банды ў гэтым раёне.
Увечары выкрадання баевікі, апранутыя ў ваенны камуфляж, уварваліся ў семінарыю, прарэзаўшы агароджу і адразу ж адкрыўшы хаатычны агонь, каб напалохаць жыхароў. Перш чым скрасці семінарыстаў, яны скралі некалькі ноўтбукаў і мабільных тэлефонаў.
У сярэдзіне лютага ў сетцы Інтэрнэт з’явілася заява брата-блізнюка забітага семінарыста; ён сказаў, што моліцца аб прабачэнні для забойцаў. «Мішэль любіў Бога. Ніхто не здзівіўся, калі ён выбраў святарства. Мяне супакойвае той факт, што ён аддаў жыццё не дарма, але памёр у служэнні Богу», — сказаў брат семінарыста Рафаэль.
Праз дзесяць дзён пасля выкрадання аднаго з чатырох семінарыстаў знайшлі на ўзбочыне дарогі жывым, але цяжка параненым. 31 студзеня семінарыя паведаміла СМІ, што яшчэ два клерыкі былі вызвалены, але Мішэль Ннадзі ўсё яшчэ знаходзіўся ў руках выкрадальнікаў. 1 лютага арцыбіскуп Мэцью Хасан Куках з дыяцэзіі Сакота абвясціў, што Ннадзі быў забіты.
Адказваючы на пытанне, чаму выкрадальнікі выбралі семінарыю для нападу, Мустафа адказаў, што яго знаёмы, які жыве побач, дапамагаў яму сачыць, і ён быў упэўнены, што выкраданне некалькіх семінарыстаў і рабаванне семінарыі прынясуць вялікую карысць. Ён таксама прызнаўся, што казаў пра выкуп забітага нігерыйца.
Замах на Мішэля Ннадзі і выкраданне яго калег — адзін з шэрагу нападаў на хрысціян у Нігерыі ў апошнія месяцы. З гэтымі злачынствамі ў асноўным змагаюцца байцы ісламскай групоўкі Бока Харам.
Пераклад з сайта credo.pro
