Начное чуванне моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдзе 17-18 сакавіка 2018 года ў Полацку. Тэма велікапоснай сустрэчы «Не рэтушуйце свайго сэрца!«
Праграма чування:
20.00 – Рэгістрацыя ўдзельнікаў;
21.00 – Канферэнцыя;
22.00 – Вячэра;
22.30 – Прадстаўленне ад парафіі (велікапосная тэматыка альбо тэма чування);
23.30 – Падрыхтоўка да Літургіі (споведзь);
00.00 – Святая Імша;
01.00 – Перапынак на каву, гарбату і сяброўскія размовы;
02.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта са спевамі і разважаннямі;
03.00 – Перапынак;
03.30 – Крыжовая дарога з пастаноўкай;
04.30 – Канферэнцыя – катэхеза;
05.30 – Малітва на Ружанцы;
06.00 – Бласлаўленне і развітанне.
Кантактная інфармацыя: +37529 566-48-33 — кс. Алег Хмылко; +37529 558-46-25 — с. Таццяна Гмыза.
Аб колькасці ўдзельнікаў ад парафіі просьба паведаміць арганізатарам да 15 сакавіка.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
