Двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння

16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, галоўнай Апякункі Гродзенскай дыяцэзіі, двое студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне сталі кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння.

Гэтыя студэнты – Яраслаў Казлоўскі з Гродзенскай дыяцэзіі і Андрэй Януль з Віцебскай дыяцэзіі. Кандыдатамі да прыняцця пасвячэння іх прызначыў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй на ранішняй малітве.

Біскуп звярнуўся да іх з пастырскім словам, адзначыўшы важнасць гэтага моманту ў семінарыйнай фармацыі.

Як заўважыў іерарх, стаць кандыдатам да пасвячэння – значыць атрымаць магчымасць яшчэ раз сказаць Богу “так”. Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне дадаў, што святарства сёння з’яўляецца “выклікам і адказнасцю”.

Біскуп пажадаў семінарыстам добра выкарыстаць час падрыхтоўкі да служэння.

Grodnenses.by

для друку для друку