«Дух павёў яго на пустыню». Рэкалекцыі для моладзі ў Вялікім посце

Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае моладзь ад 18 да 35 гадоў на рэкалекцыі «Дух павёў яго на пустыню». Духоўныя практыкаванні пройдуць з 5 па 8 сакавіка ў Оршы.

Калі патрабуеш:

  • адарвацца ад штодзённасці,
  • засяродзіцца над сваёй верай,
  • добра распачаць Вялікі пост

і калі жадаеш:

  • пазнаёміцца з маладымі людзьмі, якія шукаюць Бога і хочуць змяніць сваё жыццё,
  • памаліцца і праславіць Бога разам у супольнасці,
  • пагаварыць са святаром,
  • падзяліцца верай,

то заплануй свой час, запрасі сяброў і прыязджай у Оршу.

Месца правядзення: рэкалекцыйны дом, г. Орша, вул. Савецкая, 6.

Падрабязнасці і рэгістрацыя тут>> альбо +37529 566-48-33 (вайбер) кс. Алег Хмылко

для друку для друку