Цудатворны абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў атрымаў папскую карону

Багародзіцa Развязвальніца Вузлоў

Цудатворны абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў, які знаходзіцца ў касцёле святога Пятра ў нямецкім Аўгсбургу, атрымаў у падарунак ад Папы Францішка карону.

Святы Айцец вельмі цэніць вобраз Марыі, які ўпершыню сустрэў у 1980-х гадах падчас візіту ў Аўгсбург. Ён прывёз копію іконы ў Аргентыну і як арцыбіскуп Буэнас-Айрэса папулярызаваў яе ў мясцовым Касцёле.

Пантыфік замовіў карону спецыяльна для гэтага абраза і благаславіў яе ў Ватыканскіх садах яшчэ ў 2021 годзе ў прысутнасці біскупа Аўгсбургскага Бертрама Маера.

Абраз Багародзіцы Развязвальніцы Вузлоў быў выкананы каля 1700 года ў стылі барока, верагодна, Ёганам Георгам Мельхіёрам Шмітнэрам. Маці Божая на ім развязвае вузлы белага пояса, які трымаюць два анёлы. Цэнтральную тэму дапаўняюць біблейскія сцэны, якія сімвалізуюць надзею, міласэрнасць і перамогу над злом.

Па матэрыялах беларускай рэдакцыі Vatican News

для друку для друку