“Стан здароўя Святога Айца стабілізаваўся, тэмпературы няма, але запаленне ў лёгкіх, якое суправаджаецца цяжкасцямі дыхання, захоўваецца. Працягваецца тэрапія антыбіётыкамі”, — паведаміла 30 лістапада 2023 года вечарам Зала Друку Святога Пасада.
Як вядома, агульную аўдыенцыю 29 лістапада Папа Францішак правёў у зале Паўла VI, але катэхезу ад яго імя чытаў ксёндз Філіпа Чампанэлі, супрацоўнік Дзяржсакратарыята.
Таксама Пантыфік быў вымушаны адмяніць сваё падарожжа ў Дубай на сусветны саміт, прысвечаны праблемам змянення клімату. Гэта ён зрабіў па просьбе медыкаў, якія назіраюць за станам яго здароўя.
кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!