Пасля пандэмічнага перапынку вяртаюцца цягнікі пілігрымак хворых з Італіі ў Люрд. Традыцыйна іх ладзяць валанцёры арганізацыі “Unitalsi”. Першы цягнік ужо адправіўся з Бары. Падчас усяго шляху хворыя і іх апекуны маліліся за мір на Украіне.
Unitalsi — гэта арганізацыя, якая ўжо больш за 100 гадоў арганізуе для інвалідаў і хворых людзей пілігрымкі ў Люрд і іншыя міжнародныя санктуарыі Еўропы.
Больш за 600 хворых людзей, валанцёраў і лекараў адправіліся да Маці Божай на першым цягніку, які адправіўся з Бары 20 ліпеня. Цягнік з пілігрымамі спыняўся таксама ў Пескары, Анконе і Рыміні, дзе, разам з муніцыпальнымі і касцельнымі ўладамі, быў арганізаваны збор сродкаў на патрэбы ўкраінцаў і хворых бежанцаў, якія пацярпелі ад вайны.
Гэта паломніцтва міру, таму што мы не хочам і не можам прызвычаіцца да канфлікту ва Украіне — падкрэслівае суправаджаючы пілігрымаў біскуп Леанарда Д’Асцэнца.
Ардынарый з Бары паведамляе, што ў Люрдзе пілігрымы ўдзельнічалі ў міжнароднай малітве за мір, якую падчас вайны ўзначальвае пробашч грэка-каталіцкай парафіі ў гэтым горадзе. Па яе заканчэнні пілігрымы запалілі свечкі міру.
idziemy.pl
пераклад Марыны Ткач
