«Час на месцы не стаіць». Гурт «LAUDANS» прэзентаваў новы кліп

Беларускі хрысціянскі дуэт «LAUDANS» прэзентаваў новы кліп. Відэа зроблена на электронна-піянінную версію песні «Гадзіннік» з альбома «Звязаны з часам».

— Першы крок ніхто не робіць які даўно пара зрабіць. Толькі час на месцы не стаіць, — спявае Андрэй Лугін.

— У наступны раз, калі захочацца пашкадаваць сябе, памятай: гэта прыводзіць да недаробленых справаў. Або — да адсутнасці ўсмешкі твайго суразмоўцы, — пракаментавала кліп удзельніца дуэта Алёна Палачанская.

Нагадаем, «LAUDANS» — гэта дуэт, які іграе ў стылях rock, pop, electronic music. У складзе: Андрэй Лугін — вакал, рытм-гітара і Алёна Палачанская — сінтэзатар.

katolik.life

для друку для друку