Божае Нараджэнне ў Рыме: пасланне Папы на экранах у цэнтры горада

З нагоды Божага Нараджэння на ажыўлёных вуліцах Рыма, якія прымыкаюць да Ватыкана, будуць трансліравацца відэаролікі, натхнёныя пасланнямі Папы Льва XIV аб веры, надзеі і адзінстве.

Пра духоўны сэнс калядных святаў нагадаць жыхарам Рыма і турыстам вырашыла кампанія “Selfiestreet”, якая займаецца гарадской візуальнай камунікацыяй. Ініцыятыва атрымала падтрымку Святога Пасада.

Святочныя відэаролікі, натхнёныя Божым Нараджэннем, будуць трансліравацца на трох вялікіх экранах, размешчаных на плошчы Рысарджымента і вуліцах Актавіяна і Тунізі. Паказ будзе адбывацца кожны дзень з 23 па 31 снежня 2025 года з 17.00 да 18.00 і з 22.00 да 23.00.

“Дзякую Святому Пасаду за ўвагу, нададзеную гэтай ініцыятыве, якая дазваляе садзейнічаць распаўсюджванню паслання Святога Божага Нараджэння праз мову вобразаў”, — заявіў генеральны дырэктар “Selfiestreet” Мікеле Кашкавіла.

Аляксандр Панчанка, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку