«Signore ti amo!» — «Пане, я люблю Цябе». Гэта былі апошнія словы Папы-эмерыта, якя памёр 31 снежня 2022 года. Ён прамовіў іх на італьянскай мове, паведамляе vaticannews.va.
Апошнія словы Папы-эмерыта Бэнэдыкта XVI пачула сярод ночы медсястра. Гэта было каля 3 гадзін раніцы 31 снежня, за некалькі гадзін да смерці. Ратцынгер яшчэ не ўвайшоў у агонію, і ў гэты момант яго супрацоўнікі і памочнікі змянялі адзін аднаго. З ім у гэты момант была толькі медсястра, якая не гаварыла па-нямецку. «Бэнэдыкт XVI, — расказвае яго сакратар, біскуп Георг Гэнсвайн, расчулены, — шэптам, але лёгка адрозным, сказаў па-італьянску: «Пане, я люблю Цябе!» Гэта былі яго апошнія словы, зразумелыя, бо пасля гэтага ён ужо не мог выказацца».
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!