Біскупы з краін ЕС абмяркуюць будучыню супольнасці

Каталіцкія біскупы з краін Еўрасаюза правядуць восеньскі сход у Бруселі, дзе абмяркуюць ролю ЕС у нестабільным геапалітычным асяроддзі.

Іерархі сустрэнуцца з 1 па 3 кастрычніка 2025 года ў сталіцы Бельгіі на пленарным пасяджэнне Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці (COMECE). Галоўная тэма – роля ЕС у сучасным міжнародным асяроддзі, якое характарызуецца нестабільнасцю і нарастаючым саперніцтвам паміж дзяржавамі.

Біскупы абвясцілі, што «разгледзяць тэрміновую неабходнасць ажыўлення Еўрапейскага саюза, каб пазбегнуць небяспекі страты яго значэння на міжнароднай арэне». Сход павінен падкрэсліць важнасць ЕС як прыхільніка дыялогу і міру.

2 кастрычніка 2025 года адбудзецца сустрэча з камісарам ЕС па ўнутраных справах і міграцыі Магнусам Брунерам, які адказвае за дыялог паміж структурамі ЕС і Касцёламі. Біскупы абмяркуюць з ім міграцыйную палітыку, абарону непаўналетніх і барацьбу з рыторыкай нянавісці.

Таксама запланаваны сустрэчы з віцэ-старшынёй Еўрапарламента Антанэлай Сбернай і Клаўсам Вэле, дарадцам камісара ЕС па абароне.

Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку