Беларусаў каталіцкага веравызнання – дзяцей і моладзь розных узростаў – да ўдзелу ў конкурсе запрашае польская школа з горада Нідзіцэ.
Міжнародны мастацка-літаратурны конкурс ладзіцца пры падтрымцы Кангрэгацыя Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і і прысвечаны слыннай манахіне – благаслаўлёнай Баляславе Лямэнт, паведамляе часопіс «Аве Марыя».
Дэвіз конкурса — «Усё дзеля большай славы Пана», які быў духоўным падмуркам жыцця благаслаўлёнай Баляславы на шляху да святасці.
Асноўнаю мэтаю конкурсу, тлумачаць арганізатары, з’яўляецца “распаўсюджанне культу благаслаўлёнай Баляславы, раскрыццё багацця яе асобы і духоўных цнотаў, яднанне сем’яў праз стварэнне ўмоваў для творчай працы ўдзельнікаў конкурса”.
Працы – як малюнкі і карціны, так і літаратурныя тэксты – прымаюцца да 1 сакавіка. Вынікі будуць абвешчаныя ў красавіку. Даведацца, куды, як, у якім выглядзе дасылаць працы, можна тут.
