Авторские архивы: catholic_admin

Сацыёлагі адзначаюць значныя зрухі ў рэлігійным ландшафце свету

Даследаванне “Pew Research” паказвае істотныя змены ў рэлігійным ландшафце свету за 2010-2020 гады, уключаючы геаграфічнае перамяшчэнне вернікаў і дынаміку росту розных рэлігій. Амерыканскі інстытут, адзін з найбольш аўтарытэтных даследчых цэнтраў у галіне сацыялогіі рэлігіі, апублікаваў справаздачу «Як змяніўся глабальны рэлігійны ландшафт у 2010-2020 гадах», якая ахоплівае 201 краіну і аналізуе сем рэлігійных катэгорый: хрысціянства, іслам, індуізм, будызм, юдаізм, іншыя рэлігіі ...

Читать далее »

Тэалагічны каледж у Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў

Тэалагічны каледж імя св. Казіміра ў Гродне аб’яўляе набор навучэнцаў на 2025/2026 навучальны год. Адміністрацыя каледжа паведамляе: “Калі Вы хочаце ўмацаваць сваю веру, паглыбіць свае веды аб навучанні Каталіцкага Касцёла, сучасных пагрозах для сям’і, дзяцей і моладзі, музычным упрыгожванні літургіі, каб прымаць больш актыўны ўдзел у жыцці Вашай парафіі, запрашаем далучыцца да супольнасці нашага каледжа. Нашы навучэнцы маюць магчымасць атрымаць ...

Читать далее »

Адноўленую капліцу Маці Божай Ружанцовай асвяцілі ў Параф’янаве

Урачыстасць Спаслання Святога Духа з’яўляецца днём нараджэння ўсяго Касцёла. А вернікі Параф’янаўскай парафіі адзначалі “другое нараджэнне” – адкрыццё адноўлена капліцы Маці Божай Ружанцовай. 8 чэрвеня 2025 каля святыні з густам упрыгожанай і ўтульнай, хоць і не вельмі вялікай, парафіяне чакалі асаблівага госця свята — біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Іерарха прывіталі традыцыйнымі хлебам-соллю, а таксама перадалі ключы ад капліцы і ...

Читать далее »

Увага! Фальшывыя “казанні Папы” запаланілі інтэрнэт

З моманту абрання Папы Льва XIV інтэрнэт запаланілі фальшывыя відэа з яго «казаннямі», створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, якія падманваюць мільёны вернікаў. Перасцярога гучыць настойліва, голас і мова падманліва сапраўдныя. «Нябесны гадзіннік адлічвае апошнія секунды», — нібы заклікае Леў XIV сваіх слухачоў падрыхтавацца да канца свету. На “YouTube” гэтае меркаванае казанне новага Пантыфіка распаўсюджваецца як лясны пажар. Нават сярод католікаў, ...

Читать далее »

“Дух Святла і Любові”. Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант бежмавання ў Докшыцах

Урачыстасць Спаслання Святога Духа стала асаблівай для вернікаў Докшыцкай парафіі Найсвяцейшай Тройцы. 8 чэрвеня 2025 года 47 маладых асобаў прынялі сакрамант канфірмацыі. Пад словы гімну да Духа Святога, які выканаў парафіяльны хор, распачалася святая Імша. Яе ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Вітаючы прысутных, іерарх адзначыў, што Спасланне Святога Духа можна назваць днём нараджэння Касцёла, і гэтая ўрачыстасць становіцца яшчэ больш ...

Читать далее »

“Гэта ваш дом”. Урачыстасць пасвячэння касцёла адбылася ў Мінску

Чэрвеньскі дзень напачатку лета стаў асабліва ўрачыстым і святочным не толькі для адной з парафій Мінска, але і для Касцёла на Беларусі. 7 чэрвеня 2025 года адбылося пасвячэнне касцёла Божага Цела ў адным са спальных раёнаў Мінска. Гісторыя парафіі распачалася ў 2005 годзе, калі Касцёл перажываў год Эўхарыстыі. Адпаведнае рашэнне падпісаў кардынал Казімір Свёнтак. Працэс заснавання парафіі быў даручаны ксяндзу ...

Читать далее »

У Тракелях прайшла з удзелам біскупа Кашкевіча сустрэча руху “Маргарытка” Гродзенскай дыяцэзіі

7 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбылася сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”. На сустрэчы прысутнічала больш за 300 чалавек з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі, якія штодзённа моляцца ў інтэнцыі святароў. Нам паведамляюць, што “такія сустрэчы фарміруюць хрысціянскія каштоўнасці для распаўсюджвання ўзаемападтрымкі і любові, для духоўнай сувязі вернікаў і душпастыраў”. Першая агульнадыяцэзіяльная сустрэча ...

Читать далее »

Ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB прызначаны рэгіянальным настаяцелем Салезіянскага Таварыства ў Беларусі

Супольнасць Салезіянскага таварыства святога Яна Боска ў Беларусі паведамляе, што рашэннем новаабранага Генеральнага настаяцеля Салезіянскага таварыства ксяндза Фабіё Аттарда SDB новым рэгіянальным настаяцелем у Беларусі прызначаны ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. Ксёндз Віктар ужо выконваў гэтыя абавязкі ў 2013–2022 гадах, а апошнія тры гады служыў вікарыем дэлегата і эканомам рэгіянальнай супольнасці. На гэтай пасадзе ён змяняе ксяндза Паўла Шчарбіцкага SDB, які ...

Читать далее »

Бразільскія сёстры законныя сталі зоркамі інтэрнэту пасля выканання імправізаванага бітбокса

Сёстры Марызэле Касіяна і Марыса дэ Паўла, бразільскія законніцы з кангрэгацыі Copiosa Redenção («Шчодрае адкупленне»), сталі зоркамі сацыяльных сетак пасля імправізаванага бітбокса (Бітбоксінг — гэта мастацтва стварэння і імітацыі рытмічных узораў (бітоў) і мелодый з дапамогай артыкуляцыі рота). Паводле звестак «Catholic Herald», сёстры ўдзельнічалі ў праграме на каталіцкім тэлеканале Pai Eterno, вядучым якой быў дыякан Джаване Бастос з ордэна рэдэмптарыстаў. ...

Читать далее »

Месяц Понтификата: какие слова чаще всего употреблял Папа Лев XIV?

8 июня 2025 года Папа Лев XIV отмечает первый месяц своего служения во главе Католической Церкви. За четыре недели Понтифик произнес или подготовил около 40 текстов (проповеди, выступления, послания и т.д.). Агентство I.MEDIA проанализировало этот корпус, чтобы выявить наиболее часто употребляемые слова нового Папы. Данный анализ включает все официальные выступления Папы Льва XIV в период с 8 мая по 2 ...

Читать далее »