Першы нумар газеты пабачыў свет у чацвер 14 красавіка 2011 года. На першай паласе выдання было змешчанае віншаванне біскупа Уладзіслава Бліна са светлым святам Уваскрасення Хрыстова, якое ў той год адзначалася 24 красавіка. Вельмі сімвалічна, што выхад першага нумара гезеты адбыўся перад галоўным хрысціянскім святам. Рэдакцыя ўдзячная ўсім ахвярадаўцам з розных куткоў нашай краіны, дзякуючы якім магчымы выхад нашай газеты ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2019 г.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч УВАСКРОСЛЫ ХРЫСТУС — НАША НАДЗЕЯ Пастырскае Пасланне на Вялікдзень 2019 «Весяліся і зямля, апрамененая ўзнёслым бляскам, бо асвяціў цябе промень спрадвечнага Валадара. Цэлы свет няхай адчуе, што вызваліўся ад цемры». (З пасхальнага гімну Exsultet) Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! 1. Гэтымі словамі велічнага пасхальнага гімну Exsultet («Узрадуйцеся») Касцёл у вігілію Пасхі абвяшчае свету радасць ...
Читать далее »Пантыфік: Езус знішчыў трыўмфалізм сваёй мукай
На спакусу трыўмфалізма Хрыстус адказаў, застаючыся верным шляху пакоры, падкрэсліў Папа падчас святой Імшы, якую цэлебраваў 14 красавіка ў Пальмовую нядзелю на плошчы святога Пятра ў Ватыкане. На пачатку гаміліі Францішак нагадаў пра “прывітальныя воклічы” і “святочныя ўскліканні”, якія суправаджалі ўваход Езуса ў Ерузалем, а таксама на прыніжэнне Хрыста і “лютую раз’юшанасць” людзей, якія мелі месца потым. Гэта двайная таямніца ...
Читать далее »Касцёл святкуе Пальмовую (Вербную) нядзелю
Разам з католікамі лацінскага абраду Вербніцу сёння адзначаюць і беларускія грэка-католікі. Гэта свята ўстаноўленае ў памяць уваходу Езуса Хрыста ў Ерусалім. Напярэдадні гэтага Езус здзейсніў цуд уваскрасення Лазара. Вестка шырока разнеслася, і свет народу вітаў яго як цара пальмовымі галінкамі. У Беларусі на гэтае свята асвячаюць вербныя галінкі — яны сімвалізуюць тыя пальмовыя, якімі сустракалі Хрыста. Наступны тыдзень, апошні перад ...
Читать далее »“Мова Нанова” ў сутарэннях Гродзенскага пабрыгіцкага касцёла
8 красавіка ўдзельнікі праекту “Мова Нанова” наведалі рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне, а таксама гістарычныя сутарэнні пабрыгіцкай святыні. Экскурсія пачалася з гісторыі касцёлa, з якой гасцей пазнаёміў яго рэктар кс. канонік Антоні Грэмза. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 100 чалавек. Затым госці пабывалі ў сутарэннях касцёла, якім ужо амаль 400 гадоў. У гэтых крыптах была пахавальня заснавальнікаў ...
Читать далее »Святы Айцец: донарства павінна быць бескарыслівым
Донарства органаў – гэта не толькі ўчынак грамадскай адказнасці, але і выраз паўсюднага братэрства і жэст шчырай любові, важны для разумення святасці жыцця ад нараджэння да натуральнай смерці, лічыць Папа. 13 красавіка Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане каля 400 валанцёраў Італьянскай асацыяцыі донараў органаў, тканак і клетак (AIDO). Святы Айцец заўважыў, што прагрэс у медыцыне зрабіў магчымай перасадку органаў ...
Читать далее »Ці пойдзеш за Мной на вяршыню? Дэканальны Крыжовы шлях адбыўся ў Паставах
12 красавіка ў Паставах адбыўся Крыжовы шлях па вуліцах горада. Традыцыя Крыжовага шляху па горадзе ў нашай парафіі існавала даўно. Не адзін раз пастаўскія вернікі давалі сведчанне сваёй веры, робячы стацыі на вуліцах, ідучы з крыжамі ў руках і прамаўляючы словы малітваў: за парафію, за моладзь, за кансэкраваных асобаў, за братоў праваслаўных і за няверуючых, за залежных, за сем’і, за ...
Читать далее »У Курапатах зноў знеслі крыжы. “Да Вялікадня”
Удзельнікі суботніка знішчылі тыя крыжы, якія былі на навідавоку. Ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам зноў знеслі крыжы. Гэта здарылася 13 красавіка падчас суботніка, які праводзілі дзяржаўныя арганізацыі, у тым ліку федэрацыя прафсаюзаў, БРСМ, “Белая Русь”. Удзельнікі суботніка прыбралі ўсе металічныя крыжы, якія былі навідавоку – стаялі ўздоўж Мінскай кальцавой дарогі каля нядаўна ўсталяванага ўладамі плота. На месцы выдраных крыжоў высадзілі ...
Читать далее »Не зносьце крыжоў! Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з новым зносам крыжоў у Курапатах
Не мінула і дзесяці дзён пасля таго, як ва ўрочышчы Курапаты, якое з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь, было знесена 70 крыжоў, як сёння зноў працэс зноса галоўнага знаку хрысціянства працягваецца. Голас Касцёла і Праваслаўнай Царквы, іншых хрысціянскіх веравызнанняў, а таксама шматлікіх прадстаўнікоў грамадства становіцца голасам таго, хто кліча ў пустыні. Знос крыжоў — гэта вялікая рана на сэрцы веруючага чалавека. ...
Читать далее »У Харватыі біскуп трапіў у аварыю напярэдадні свайго пасвячэння
Ватыканскі дыпламат арцыбіскуп-намінант Антэ Ёзіч, якога Папа Францішак некалькі тыдняў таму прызначыў Апостальскім нунцыем у Кот д’Івуары, атрымаў цяжкія пашкоджанні ў аўтамабільнай аварыі ў сваёй роднай Харватыі. Харвацкія СМІ паведамілі, што вечарам 7 красавіка 2019 года ў тунэлі непадалёк ад Спліту 52-гадовы іерарх урэзаўся «у лоб» з аўтамабілем, які ехаў насустрач. Кіроўца таго аўтамабіля памёр на месцы, а цяжка параненага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!