Папа Францішак узначаліў пахавальную св. Імшу па памерлым 12 чэрвеня 2019 г. арцыбіскупе Леоне Каленга Бадзікебеле, Апостальскім нунцыі ў Аргентыне. У літургіі, якая адбылася ў базыліцы св. Пятра 15 чэрвеня, узялі ўдзел ватыканскі дыпламаты, скліканыя Францішкам на сустрэчу, якая трывае ў Ватыкане з 13 чэрвеня. “Эўхарыстыя завяршыцца малітвай valedictio, малітвай развітання. Сказаць брату бывай – гэта ўсё роўна як сказаць: ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Рэкалекцыі цвярозасці пройдуць у Браславе
З 18 па 21 ліпеня ў Браславе пройдуць рэкалекцыі цвярозасці. Арганізатары запрашаюць узяць у іх удзел усіх, хто так ці інакш сутыкнуўся з праблемай алкагольнай або наркатычнай залежнасці ў сваім жыцці ці ў сям’і. Падрабязная інфармацыя па тэлефонах: +375 33 325 57 64 — Юрый +375 29 819 50 85 — Ларыса +375 29 622 97 12 — айцец Андрэй. ...
Читать далее »Евангелізацыя ў інтэрнэце патрабуе ласкавасці
Папа Францішак скіраваў кароткае відэа-пасланне да ўдзельнікаў фармацыйнай сустрэчы “iMission”, прысвечанай евангелізацыі ў інтэрнэце. Яна прайшла 13 чэрвеня ў Мадрыдзе. Папа зазначыў, што галоўнай праблемай сёння з’яўляецца не тое, пра што казаць, але як гэта рабіць. Важна, каб словы гучалі не “стэрыльна”, нібыта ў лабараторыі, але, каб былі выразам блізкасці і ласкавасці. “Ласкавасць робіць шляхетнымі, ласкавасць – гэта мова Бога!”, ...
Читать далее »Парафіяда-2019: адбыліся спаборніцтвы па плаванні
14 чэрвеня, у чацвёрты і апошні дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзііі, з самага ранку адбыліся спаборніцтвы па плаванні. Яны прайшлі ў фізкультурна-аздараўленчым унітарным прадпрыемстве “Аквацэнтр”. Дзяўчаты і хлопцы паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі. Таксама гэта былі апошнія спаборніцтвы ў межах сёлетняй ХI Парафіяды. кс. Юрый Марціновіч, тэкст Аліна Пяценка, фота grodnensis.by
Читать далее »Пад Глыбокім ушанавалі памяць святароў-мучанікаў
Ксяндзы маліліся не толькі за ахвяраў вайны, але і за катаў, якія расстрэльвалі людзей. Святая Імша адбылася з нагоды дваццацігоддзя беатыфікацыі святым Папам Янам Паўлам ІІ 108 мучанікаў ІІ сусветнай вайны. Адбылося гэта ў Варшаве 13 чэрвеня 1999 года. Сярод гэтых блаславёных ёсць і тры святары, якія былі расстраляныя ў Барку пад Глыбокім 4 сакавіка 1942 года. Гэта ксяндзы Мечыслаў ...
Читать далее »Папа Францішак падзяліўся сваім бачаннем місіі Апостальскага нунцыя
13 чэрвеняСвяты Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Апостальскіх нунцыяў, якія працуюць у розных краінах свету. Сустрэча прайшла за зачыненымі дзвярыма. У тэксце прамовы, якая была ўручана дыпламатычным прадстаўнікам, Папа нагадаў, што нунцый павінен быць “чалавекам Божым”, які не падманвае бліжняга, не распаўсюджвае плётак, “захоўвае вочы і вушы чыстымі ад бруду свету”. “Ён не дазваляе падмануць сябе мірскімі каштоўнасцямі, ...
Читать далее »Святы Пасад падтрымлівае План ААН па ахове месцаў культу
Арцыбіскуп Бернардзіта Ауса, пастаянны назіральнік Святога Пасаду ў ААН, выступіў 11 чэрвеня ў Нью-Ёрку на кансультацыях па Плане дзеянняў па ахове месцаў культу і іншых рэлігійных месцаў. Нягледзячы на трывалую прававую базу, якая абараняе права на свабоду веравызнання, мы па-ранейшаму назіраем у свеце трывожны рост колькасці актаў нецярпімасці, дыскрымінацыі, пераследу і нават генацыду супраць вернікаў, – звярнуў увагу ватыканскі дыпламат. ...
Читать далее »«Запрашаем у Будслаў». Запрацаваў новы сайт Нацыянальнага санктуарыя
Ужо менш за месяц застаецца да пачатку сёлетніх урачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай, і акурат цяпер запрацаваў абноўлены інтэрнэт-сайт Нацыянальнага санктуарыя Budslau.by. Вельмі актуальна! Падрыхтаваны намаганнямі новага будслаўскага пробашча кс. Дзмітрыя Дубовіка (для якога, дарэчы, сёлетні фэст будзе першым у такой адказнай якасці) і рэалізаваны дзякуючы вялізнаму творчаму IT-патэнцыялу вікарыя парафіі кс. Аўгуста Калясінскага, абноўлены сайт падае ўсю актуальную ...
Читать далее »Рэкалекцыі для юнакоў адбудуцца ў гродзенскай семінарыі
З 18 па 21 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў пад назвай: «Будзьце адважнымі, гэта Я; не бойцеся!» (Мц 14, 27). Юнакоў ад 14 гадоў, а асабліва міністрантаў, запрашаюць перажыць хвіліны цішыні і разважання над сваім жыццёвым шляхам. Удзельнікі змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з семінарыстамі і духоўнымі айцамі, а таксама ўзбагаціць свае веды ...
Читать далее »Святы Пасад абнародаваў дакумент на тэму гендара
Дакумент на тэму гендарнага пытання ў сферы адукацыі абнародавала Кангрэгацыя каталіцкай адукацыі. Плён амаль двухгадовай працы прадставіў яе прэфект, кардынал Джузэпэ Версальдзі. Дакумент, які атрымаў назву: “Стварыў мужчыну і жанчыну: Шляхам дыялогу адносна гендарнага пытання ў адукацыі”, заахвочвае да дыялогу па пытанні гендара і, усведамляючы “высокую рызыку непаразуменняў і ідэалагічных канфліктаў у гэтай сферы”, прапануе ў якасці найбольш дарэчных метадаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!