Авторские архивы: catholic_admin

Дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы” запрашае на свой дзень нараджэння ў Паставы

Дарагія сябры! У 2019 годзе “Адкрытым сэрцам” споўнілася 10 гадоў. Фонд быў зарэгістраваны рашэннем Магілёўскага аблвыканкама 4 жніўня 2009 года, але з самага пачатку наша работа актыўна праводзілася на Віцебшчыне, дзе ў нас шмат дабравольцаў. Таму ў гэтым годзе мы вырашылі запрасіць усіх нашых супрацоўнікаў і валанцёраў на святкаванне Дня нараджэння фонду на Віцебшчыну, у Паставы, дзе 30 лістапада і 1 ...

Читать далее »

23 лістапада ў Оршы пройдзе чарговы «Вінаграднік»

Магчыма, крыху дзіўная тэма — «Межы ў міжлюдскіх адносінах». Ідзе размова пра тое, што паміж людзьмі існуюць нябачныя межы. Яны маюць велізарнае значэнне ў чалавечым жыцці. Большасць з нас інтуітыўна адчувае існаванне гэтых межаў, хаця ніколі іх і не называлі так. Апошнім часам асабіста ўсё больш і больш назіраю як шмат людзі церпяць па прычыне таго, што не ўсведамляюць важнасць ...

Читать далее »

Папа Францішак: не бойцеся ператвараць свае дамы ў хатні касцёл

З самага пачатку хрысціянства абвяшчалася свецкімі вернікамі: праз хрост кожны становіцца адказным за абвяшчэнне веры, — нагадаў Папа Францішак прысутным 13 лістапада на агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане. Працягваючы цыкл катэхез, прысвечаных кнізе Дзеяў Апосталаў, Францішак засяродзіўся на чарговым этапе місійнага падарожжа Апостала Паўла, калі ён “пакінуў Атэны і прыбыў у Карынт” (Дз 18). У Карынце Апостала гасцінна прыняла сужэнская пара ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў

З 5 па 7 лістапада ў Шчучыне прайшлі духоўныя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях пад дэвізам «Ён устаў і пайшоў!» удзельнікі разважалі над таямніцай паклікання да манаскага жыцця і святарства. У рамках праграмы духоўных сустрэч юнакі наведалі месца пахавання айцоў піяраў, якія, яшчэ зусім нядаўна, працавалі ў Беларусі, а таксама згулялі ў квэст гульню ў старым шчучынскім бункеры. а. ...

Читать далее »

«Каталіцкі Веснік» прапануе гульню-самаклейку на Адвэнт для дзяцей

Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка. Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе ...

Читать далее »

Галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка» прызначаны Грэміяльным Канонікам Віцебскага Катэдральнага капітула

12 лістапада ва ўспамін св. Язафата Кунцэвіча падчас урачыстасці святкавання 20-годдзя Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч абвясціў аб прызначэнні кс. Віктара Місевіча Грэміяльным Канонікам Віцебскага Катэдральнага капітула. Біскуп Алег адзначыў кс. Віктара гэтым тытулам, улічваючы яго заслугі перад Касцёлам у Віцебскай дыяцэзіі, а асабліва за працу па стварэнні і функцыянаванні газеты “Каталіцкі Веснік”, працу ў Біскупскім судзе Віцебскай дыяцэзіі і ...

Читать далее »

У Віцебску прайшлі юбілейныя ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя Віцебскай дыяцэзіі (+відэа)

12 лістапада Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць аднаго з мучанікаў, які аддаў жыццё ў інтэнцыі, за якую ахвяраваў жыццё наш Збаўца Езус Хрыстус, які памёр дзеля еднасці, еднасці рода чалавечага з Богам, але і еднасці людзей паміж сабой. Святы Язафат Кунцэвіч – галоўны апякун Віцебскай дыяцэзіі, аддаў сваё жыццё мучаніцкай смерцю ў 1623 годзе за тое, каб Касцёл быў адзіны, каб ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Габар Пінтэр прызначаны Апостальскім Нунцыем у Гандурасе

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што 12 лістапада 2019 года Яго Святасць Папа Францішак прызначыў Яго Эксцэленцыю Габара Пінтэра, тытулярнага арцыбіскупа Велбужцкага (Velebusdiensis), Апостальскім Нунцыем у Гандурасе. З 13 мая 2016 года арцыбіскуп Габар Пінтэр з’яўляецца Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь і працягне сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне прыблізна да сярэдзіны студзеня 2020 года. Catholic.by

Читать далее »

Сустрэча для моладзі, арганізаваная айцамі піярамі, прайшла ў Шчучыне

7 — 9 лістапада моладзь з Ліды і Шчучына, а гэта каля 60 чалавек, мела магчымасць паразважаць на тэму асобы Езуса Хрыста. Засяродзіцца на тым, кім з’яўляецца Другая Асоба Божая і чаму такім важным з’яўляецца штодзённы выбар Хрыста, дапамагалі ўдзельнікам піярскіх дзён моладзі кс. Міхаіл, пробашч парафіі ў Абухава і сястра Назарыя, якая служыць у Лідзе (Фара). Акрамя вельмі даступных ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч наведаў Гродна, дзе 30 гадоў таму распачаў біскупскае служэнне

10 лістапада Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адзначыў 30-годдзе біскупскага служэння. Па словах самога іерарха, яго вялікім жаданнем было менавіта ў гэтай святыні падзякаваць Пану Богу за ўсё дабро, атрыманае за гэтыя 30 гадоў, і ўсіх людзей, якіх Божы Провід паставіў на яго шляху. 14 лютага 1988 г. кс. доктар Тадэвуш Кандрусевіч ...

Читать далее »