Авторские архивы: catholic_admin

Прыміцыйная Імша кс. Яўгена Шымановіча ў Глыбокім

31 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у Глыбокім адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Яўгена Шымановіча. Новапрэзбітэра Глыбоцкая парафія ўжо добра ведае, бо яшчэ будучы клерыкам летнімі днямі хадзіў у пілігрымкі, затым атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў мясцовым касцёле, дзе і застаўся служыць. Часта кранаў сэрцы парафіян сваімі сведчаннямі, змястоўнымі і карыснымі казаннямі і канферэнцыямі. А 23 мая тут жа прыняў ...

Читать далее »

У Глыбокім выпускнікі перад алтаром Пана прасілі аб бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях

30 мая, пасля ўрачыстых лінеек у школах, адзінаццацікласнікі сабраліся ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім перад алтаром Пана, каб падзякаваць Богу за 11 год вучобы і прасіць аб Божым бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях, які распачынаюць. Яшчэ перад пачаткам Літургіі мясцовы пробашч кс. Мікалай Ціхановіч запрасіў выпускнікоў і бацькоў да сакраманту пакаяння, каб змаглі ачысціць свае сэрцы і паяднацца з ...

Читать далее »

Браты-блізняты ў Польшчы разам прынялі пасвячэнне дыяканату. Фотафакт

У касцёле Святой Тройцы ў Енджэюве былі высвечаны тры выпускнікі пятага курса Вышэйшай семінарыі ў Кельце. Урачыстую Імшу адслужыў біскуп Марыян Флорчык, паведамляе echodnia.eu. Пасвячэнне дыяканату прынялі браты-блізняты Лукаш і Томаш Хованец — абодва з парафіі Святой Тройцы ў Енджэюве і Пётр Гжэгожэк — з Тарнаўскай дыяцэзіі. Для новавысвечаных дыяканаў і іх сем’яў гэта было вялікім перажываннем. Асабліва ўзрушанымі былі бацькі ...

Читать далее »

Папа Францішак запрасіў дзяцей у Ватыкан на канікулы

З 6 па 31 ліпеня дзеці работнікаў Святога Пасаду змогуць правесці канікулы ў Ватыкане. Папа Рымскі хоча дапамагчы бацькам, якія былі вымушаны трымаць дзяцей дома падчас пандэміі каранавірусу. У праекце: “Дзеці – канікулы”, які рэалізуе Губернатарат Ватыкана, паўдзельнічае каля 100 дзяцей ва ўзросце ад 5 да 14 гадоў. “Бацькам зараз проста неабходна даверыць сваіх дзяцей адказным людзям, якія могуць даць ...

Читать далее »

Ватыкан: марыйная малітва зноў адбудзецца з акна Апостальскага палаца

У бліжэйшую нядзелю, 31 мая 2020 г., ва ўрачыстасць Пяцідзясятніцы, Папа ўзначаліць св. Імшу ў капліцы Найсвяцейшага Сакраманту ў ватыканскай базыліцы, — паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Пасля Эўхарыстыі, апоўдні, упершыню з 1 сакавіка, Святы Айцец памоліцца “Уладарка неба” з акна прыватнай бібліятэкі ў Апостальскім палацы разам з вернікамі, якія збяруцца на плошчы св. Пятра. Італьянская паліцыя гарантуе ім бяспечны ...

Читать далее »

«Час на месцы не стаіць». Гурт «LAUDANS» прэзентаваў новы кліп

Беларускі хрысціянскі дуэт «LAUDANS» прэзентаваў новы кліп. Відэа зроблена на электронна-піянінную версію песні «Гадзіннік» з альбома «Звязаны з часам». — Першы крок ніхто не робіць які даўно пара зрабіць. Толькі час на месцы не стаіць, — спявае Андрэй Лугін. — У наступны раз, калі захочацца пашкадаваць сябе, памятай: гэта прыводзіць да недаробленых справаў. Або — да адсутнасці ўсмешкі твайго суразмоўцы, ...

Читать далее »

5 спосабаў заставацца разважным католікам

Большасць з нас ніколі не думала, што ў нас не будзе лёгкага доступу да сакрамантаў. Як нам захаваць сваю веру і адносіны з Хрыстом і Яго Касцёлам, калі ў многіх з нас няма магчымасці хадзіць у святыню? Калі нам здавалася, што мы перажываем жыццёвыя цяжкасці толькі дзякуючы Эўхарыстыі, то як быць цяпер? Спадзяюся, гэтыя прапановы будуць практычнымі і змогуць вам ...

Читать далее »

Адышоў да Пана кс. Анджэй Возьняк SCJ

Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што раптоўна памёр кс. Анджэй Возьняк SCJ, пробашч парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Контах Старых (Польшча). Праз тры тыдні яму споўнілася б 57 гадоў. Кс. Анджэй з 2003 па 2016 гг. быў пробашчам парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Паставах і дэканам Пастаўскім. Шмат зрабіў для развіцця гэтай парафіі. Быў адданым душпастырам. Вечны адпачынак дай яму, ...

Читать далее »

Святы Пасад заклікае далучыцца да «Часу стварэння»

Святы Пасад заклікае ўсіх католікаў далучыцца да экуменічнай ініцыятывы “Час стварэння”, якая сёлета пройдзе ў кантэксце 5-й гадавіны энцыклікі Папы Францішка “Laudato si’”. Яна праводзіцца з 1989 г. 25 мая 2020 г. было абнародавана спецыяльнае пасланне Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, у якім адзначаецца, што экалагічная міжхрысціянская кампанія будзе праходзіць з 1 верасня, калі адзначаецца Сусветны дзень малітвы аб ...

Читать далее »

Як лепш пазнаць сваё дзіця?

Большасць бацькоў упэўнены, што менавіта яны лепш за ўсё ведаюць сваіх дзяцей. Такое перакананне трывае да моманту, пакуль дзеці не здзівяць іх. Часцей за ўсё тады ад дарослых можна пачуць словы кшталту “мы не чакалі ад цябе такога”. Некаторыя бацькі прызнаюць, што ўсё ж не так добра ведаюць сваіх дзяцей. Прычына часцей за ўсё ў тым, што яны не выкарыстоўваюць ...

Читать далее »