Значнай падзеяй для вернікаў Лепельшчыны стаў прыезд у нядзелю 5 ліпеня ў касцёл Святога Казіміра абраза святой Барбары. У чаканні… Загадзя парафіяне рыхтаваліся да гэтага дня – не толькі духоўна, праз малітвы, а і фізічна. У атмасферы адзінай сям’і і лучнасці прыбіралі ў касцёле і на тэрыторыі каля яго. Не абышлося і без упрыгажэння храма – паўсюдна былі кветкі. Тэрыторыя ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Святы Айцец падтрымаў рэзалюцыю ААН аб спыненні агню на фоне пандэміі
Папа Францішак выказаў падтрымку рашэнню Рады Бяспекі ААН аб прыпыненні ваенных канфліктаў для эфектыўнага аказання гуманітарнай дапамогі людзям, пацярпелым ад пандэміі каронавіруса. Пантыфік скіраваў свой заклік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 5 ліпеня 2020 года прайшла ў Ватыкане. Ён нагадаў, што на гэтым тыдні Рада Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла рэзалюцыю, якая прадугледжвае некаторыя меры для ...
Читать далее »Глыбачанка Алена Шубелька склала вечныя шлюбы ў супольнасці сясцёр францішканак Сям’і Марыі ў Чэнстахове
27 чэрвеня 2020 года чатыры сястры францішканкі Сям’і Марыі скалалі вечныя манаскія абяцанні. Па традыцыі манахіні з гэтай кангрэгацыі складаюць шлюбы чысціні, паслухмянасці і беднасці ў Базыліцы на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча) ў дзень літургічнага ўспаміну Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Сярод тых, хто назаўсёды адказалі Пану Богу «так» на Яго заклік, была сястра Алена Шубелька, якая паходзіць з парафіі ...
Читать далее »Арцыбіскуп Гуджэроці прызначаны нунцыем у Вялікабрытаніі
4 ліпеня 2020 года Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі. З 2015 года іерарх выконваў дыпламатычную місію ва Украіне. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у італьянскай Вероне. Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры Венецыянскага дзяржаўнага ўніверсітэта “Cà Foscari”, атрымаў вучоную ступень магістра святой літургіі ў Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме, абараніў ...
Читать далее »Запрашаем разважаць над нядзельным Евангеллем разам
Дарагія чытачы! Сайт catholicnews.by пачынае публікаваць разважанні на кожную нядзелю. Іх рыхтуе кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер курыі Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар «Каталіцкага Весніка». Каментарый на сайце будзе з’яўляцца кожную суботу а 20-й гадзіне. Гэтыя разважанні таксама можна знайсці на старонках газеты «Каталіцкі Веснік». Запрашаем разам духоўна рыхтавацца да нядзельнай св. Імшы і разважаць над Божым словам.
Читать далее »Разважанне на 14 звычайную нядзелю. Год А. 5 ліпеня
ЕВАНГЕЛЛЕ Мц 11, 25–30 У той час, адказваючы, Езус сказаў: Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, што Ты схаваў гэта ад мудрых і разумных і адкрыў гэта дзецям. Так, Ойча, бо такая была Твая добрая воля. Усё перададзена Мне Айцом Маім, і ніхто не ведае Сына апроч Айца; і ніхто не ведае Айца, апроч Сына і таго, каму Сын ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: “Калі не мы, то хто? Калі не сёння, то калі?”– у Будславе, нягледзячы на пандэмію, прайшлі чарговыя ўрачыстасці
Сёлетні фэст адрозніваўся ад усіх папярэдніх тым, што праходзіў падчас пандэміі, таму ён не быў такім шматлюдным. Тым не менш, каб аддаць пашану Божай Маці і памаліцца ў яе санктуарыі, у Будслаў сабраліся больш за тысячу вернікаў. Урачыстасці распачаліся ўвечары 1 ліпеня святой Імшой а 18 гадзіне, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. На богаслужэнні, якое прайшло ...
Читать далее »Пантыфік аказаў дапамогу Сусветнай харчовай праграме
Святы Айцец зрабіў ахвяраванне на карысць Сусветнай харчовай праграме на знак сваёй салідарнасці з беднымі перад абліччам актуальнай надзвычайнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каранавіруса. «Папа Францішак распарадзіўся перадаць Сусветнай харчовай праграме сімвалічнае ахвяраванне ў памеры 25 тыс. еўра, у якасці чарговага знаку свайго клопату перад абліччам актуальнай надзвычайнай сітуацыі», — паведаміла 3 ліпеня 2020 г. Зала Друку Святога Пасаду. Ахвяраванне было ...
Читать далее »Румыния впервые присоединится к акции памяти жертв насилия в отношении христиан
В этом году Румыния впервые присоединится к акции памяти жертв насилия в отношении христиан. День памяти преследуемых христиан будут отмечать во всей стране 16 августа. Такое решение принято на пленарном заседании парламента Румынии, сообщает издание польских католиков pch24.pl. В знак солидарности с преследуемыми христианами ежегодно 16 августа здание парламента в Румынии, а также другие правительственные здания в Бухаресте будут освещены ...
Читать далее »Aкцыю «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» правялі ў гродзенскай парафіі
Aкцыя «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі» прайшла ў гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл). Збор накрывак быў прапанаваны сястрой Валерыяй, якая належыць да Шанштацкага Інстытуту Сясцёр Марыі. З кастрычніка мінулага года многія парафіяне разам з дзецьмі актыўна ўключыліся ў яго. За гэты час было сабрана сем мяшкоў накрывак. Была праведзена вельмі старанная праца – сарціроўка, ачышчэнне ад этыкетак ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!