Авторские архивы: catholic_admin

«Струны душы» айца Яўгена Голуба

Герой праекта «Добрыя людзі» — каталіцкі святар-францішканін з Івянца. Яшчэ школьнікам ён прыходзіў у касцёл, дзе прыглядаўся да мудрых манахаў, ордэн якіх у пасёлку з’явіўся яшчэ ў пачатку 18-га стагоддзя. Чаму вырашыў стаць адным з іх? Адчуў, што яго месца тут — у каталіцкім манастыры сярод сваіх людзей…

Читать далее »

Айцы Касцёла. Ірэнэй Ліёнскі

Ірэнэй Ліёнскі ці Смірнскі? Касцёл у Смірне, пра які мы ўжо ведаем дзякуючы Палікарпу, велікамучаніку, каторы аддаў сваё жыццё за Хрыста на пачатку ІІ ст., даў нам яшчэ аднаго вялікага Айца старажытнасці – Ірэнэя Ліёнскага. Ірэнэя называюць Ліёнскім, бо ён быў біскупам Ліёна. А паходзіў сам са Смірны і быў вучнем Палікарпа, вучня Апостала Яна. Такім чынам, мы бачым тут ...

Читать далее »

Чарговы «Назарэт» пройдзе ў Навагрудку

З 21 па 23 красавіка ў Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі, якія правядзе дасведчаны рэкалекцыяніст, шматгадовы капелан турмы ў Воршы і экзарцыст Віцебскай дыяцэзіі, а. Аляксандр Жарнасек MIC. Тэма курса — “Чысціня сэрца”. На працягу рэкалекцый будуць закранацца пытанні: Што рабіць калі непакоіць сумленне? Як пазнаць укрытую праўду пра сябе? Як пазнаць намеры свайго сэрца? Духоўныя практыкаванні адбудуцца пры касцёле Святога Арханёла ...

Читать далее »

Urbi et orbi: спяшацца насустрач Таму, хто стаў надзеяй свету

Cпешна ісці па шляху міру, братэрства і ўзаемнага даверу паміж людзьмі, народамі і нацыямі, спяшацца пераадолець канфлікты і рознагалоссі, адкрыць свае сэрцы тым, хто мае ў гэтым найвялікшую патрэбу, — заклікаў Святы Айцец 9 красавіка 2023 года ў сваім велікодным пасланні Urbi et Orbi. “Дарагія браты і сёстры, Хрыстус уваскрос! Сёння мы абвяшчаем, што Ён, Пан нашага жыцця, «уваскрасенне і ...

Читать далее »

Слова Пана – Добрая Навіна пра перамогу Хрыста

У пасхальную ноч мы зноў пачулb радаснае “Аллелюя!”, якое не гучала ў нашых касцёлах ад Папяльцовай серады. Можна сказаць, што мы “пасціліся” ад ужывання гэтага выразу, каб у Вялікую ноч і на працягу ўсяго Велікоднага перыяду з новай моцай спяваць вуснамі і душой хвалу Уваскросламу Пану. “Аллелюя” па-габрэйску азначае “хваліце Пана”: хрысціянская літургія ўзяла гэты выраз з Кнігі псальмаў, дзе ...

Читать далее »

Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень-2023

“Не бойцеся! Ведаю, што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага. Яго тут няма, Ён уваскрос, як сказаў” (Мц 28, 5-6) Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! Напружанасць у міжлюдcкіх адносінах нярэдка абуджае пытанне светапогляду чалавека. Хто я, навошта жыву, які сэнс у тым, што адбываецца са мной і навокал, што мяне чакае ў будучым? Сярод гэтых пытанняў важнае месца займае ...

Читать далее »

Разважанне на Велікодную нядзелю. 9 красавіка

Евангелле Ян 20, 1–9 У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. І пабегла, і прыбыла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго. Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі ...

Читать далее »

Прамая трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе з касцёла ў Оршы

Дарагія сябры! Тэлекампанія «Віцебск» на тэлеканалах «Беларусь-4» і «Віцебск» будзе весці прамую трансляцыю Пасхальнай Вігіліі з касцёла Святога Юзафа ў Оршы 8 красавіка ў 21.00. Паўтор трансляцыі 9 красавіка ў 7.00 (тэлеканал «Беларусь-4»), 9.00 (тэлеканал «Віцебск»). Глядзець гэтую прамую трансляцыю будзе магчымасць на сайце тэлекампаніі канал «Беларусь-4» альбо канал «Віцебск».  Запрашаем да ўдзелу ў святочным набажэнстве анлайн тых, хто па ...

Читать далее »

У Навагрудку адбыўся першы Крыжовы шлях вуліцамі горада

У сераду, 5 красавіка, упершыню вуліцамі Навагрудка прайшоў Крыжовы шлях, у якім прыняло удзел каля 300 чалавек. Разважанні да Крыжовага шляху падрыхтавалі сем’і Навагрудскай парафіі. Мужы, жонкі і дзеці чыталі разважанні на паасобныя стацыі і перапрашалі за грахі, якія здзяйсняюцца ў сем’ях: грахі мужоў супраць жонак, грахі жонак адносна мужоў, бацькоў да дзяцей і дзяцей да бацькоў. Нягледзячы на крыху ...

Читать далее »

Вялікая пятніца — дзень без святой Імшы

У Вялікую пятніцу нідзе ў свеце не цэлебруецца Эўхарыстыя. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей. Хоць перыяд Вялікага посту ўжо завяршыўся, аднак у дзень смерці Хрыста вернікі абавязаны пасціць: неабходна ўстрымлівацца ад мясных страваў і толькі адзін раз на працягу дня можна паесці дасыта, ...

Читать далее »