Выхавацелі вучаць у першую чаргу сваім жыццём, больш чым словамі, заўважыў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы лідараў італьянскай каталіцкай скаўцкай арганізацыі AGESCI, якая 25 жніўня 2024 года завяршылася ў Вероне. Пантыфік пажадаў, каб Асацыяцыя Каталіцкіх Скаўтак і Скаўтаў Італіі (L’Associazione Guide e Scout Cattolici Italiani) была “трэніровачнай залай хрысціянскага жыцця, магчымасцю братэрскай еднасці, школай служэння бліжняму, асабліва найбольш абяздоленаму ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Разважанне на XXI звычайную нядзелю. Год В
Евангелле Ян 6, 60–69 “У той час: Многія з вучняў Езуса казалі: Цяжкая гэтая мова. Хто можа яе слухаць? Але Езус, ведаючы, што вучні Ягоныя наракаюць на гэта, сказаў ім: Ці гэта спакушае вас? А калі ўбачыце Сына Чалавечага, які будзе ўзыходзіць туды, дзе быў раней? Дух ажыўляе, цела ж ні на што не прыдатнае. Словы, якія Я кажу вам, ...
Читать далее »Квіткі на папскую Імшу ў Бруселі разышліся за 90 хвілін
Усе індывідуальныя квіткі на папскую Імшу, якая адбудзецца 29 верасня 2024 года на стадыёне караля Бадуэна ў Бруселі, ужо разабраны. Як паведаміў інфармацыйнаму парталу CathoBel Герт Дэ Керпель, яны разышліся за 90 хвілін. Дэ Керпель, які з’яўляецца прэс-сакратаром арцыбіскупа Бруселя-Мехелена і галоўным рэдактарам хрысціянскага штотыднёвіка Tertio, адказвае за камунікацыю падчас візіту Папы Францішка ў Бельгію. Стадыён, адкрыты ў 1930 годзе, ...
Читать далее »На рэкалекцыі з Марыяй запрашаюць айцы марыяне ў Оршу
«Марыя — скарб, які трэба адкрыць», над такой тэмай ёсць магчымасць паразважаць падчас рэкалекцый у Оршы. Духоўныя практыкаванні адбудуцца з 13 па 15 верасня пад кіраўніцтвам а. Міхаіла Цвячкоўскага МІС. Пачатак у пятніцу святой Імшой а 18-й гадзіне, заканчэнне нядзелю ў 13.00. Кантактны тэлефон для запісу +37529 500-40-88
Читать далее »Пацверджана існаванне біскупа, які адкрыў магілу святога Якуба
Міжнародная група даследчыкаў вырашыла загадку, звязаную з сярэднявечным біскупам Тэадамірам з Ірыя Флавія, які ў IX стагоддзі адкрыў магілу святога Якуба Апостала і паклаў пачатак вядомаму паломніцтву да касцёла ў Санцьяга-дэ-Кампастэла – Cammino. Да нядаўняга часу пра біскупа Тэадаміра было вядома вельмі мала, і яго гістарычнасць ставілася пад сумнеў аж да сярэдзіны XX стагоддзя. Цяпер навукоўцы даказалі, што ён сапраўды ...
Читать далее »У Слоніме пройдзе турнір па міні-футболе
26 жніўня ў Слоніме адбудзецца XX Юбілейны турнір па міні-футболе “Памяці святога Яна Паўла II”. Запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі. Удзельнікі падзяляюцца па катэгорыях: “А” – малодшая, вучні 5-7 класаў школы; “В” – сярэдняя, вучні 8-11 класаў; “С” – старэйшая, ад 17 гадоў. Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі ў адной катэгорыі – 8 чалавек. Кожнай камандзе неабходна запоўніць ...
Читать далее »Трэці ордэн святога Дамініка запрашае на «Дзень адчыненых дзвярэй» у Магілёў
У суботу, 24 жніўня 2024 года, дамініканцы ў Магілёве разам з супольнасцю свецкіх (ІІІ Ордэн св. Дамініка, «тэрцыярыі»), запрашаюць асобаў любога ўзросту і сямейнага стану, якія зацікаўленыя дамініканскай духоўнасцю, на «Дзень адчыненых дзвярэй», які ў той самы час будзе днём засяроджання і малітвы. Падчас гэтай аднадзённай сустрэчы можна будзе сустрэцца беспасярэдна з дамініканскімі тэрцыярыямі і наўпрост пагутарыць з імі, пачуць ...
Читать далее »Над тэмай жыццёвай “праказы” будуць разважаць на рэкалекцыях у Мастах
24 жніўня ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія) адбудуцца рэкалекцыі “Быць пракажоным”, паведамляе grodnensis.by. Пра аздараўленне пракажонага апавядаецца ў некалькіх месцах Евангелля. Вядома, што гэтая цяжкая хвароба была ў тыя часы невылечнай, а таксама вядома пра яе маральныя і духоўныя наступствы: хворы на праказу жыў у выгнанні з грамадства, яму нельга было ні з кім кантактаваць. ...
Читать далее »На Магілёўшчыне адзначаць урачыстасць Маці Божай Бялыніцкай
Сёлетняй урачыстасці Маці Божай Бялыніцкай, Каралевы Беларусі, якая пройдзе ў нядзелю 8 верасня ў Бялынічах, што на Магілёўшчыне, будзе традыцыйна папярэднічаць 40-гадзіннае набажэнства, на якое запрашаюць вернікаў з розных мясцін нашай краіны. Набажэнства падрыхтоўкі да святкавання распачнецца святой Імшой увечары 6 верасня. Пробашч парафіі ў Бялынічах ксёндз Юзаф Сярпейка ад імя мясцовых вернікаў запрашае ў Бялынічы ўсіх, хто жадае ўнутранага ...
Читать далее »На Венецыянскім кінафестывалі ўручаць касцёльныя ўзнагароды
На Міжнародным кінафестывалі ў Венецыі, які пачнецца 28 жніўня 2024 года, касцёльнае журы ацэніць 21 фільм конкурснай праграмы і ўручыць узнагароды самым дастойным – як і на 30 іншых фестывалях па ўсім свеце. У журы Signis, Сусветнай каталіцкай асацыяцыі па камунікацыі, якое складаецца з пяці экспертаў, уваходзіць і тэолаг і псіхатэрапеўт з Граца Астрыд Польц-Ватцэніг. У інтэрв’ю Kathpress эксперт патлумачыла ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!