20 лютага 2016 года ў Росіцы адбудуцца ўрачыстасці ўшанавання благаслаўлёных мучанікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. Адметнасцю сёлетніх святкаванняў будуць нашыя супольныя віншаванні а. Чэслава Курэчкі МІС, кусташа Росіцкага санктуарыя, з нагоды атрымання Прэзідэнцкай прэміі “За духоўнае адраджэнне”.
Урачыстасці пачнуцца ў 11.00 адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту.
Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна знаходзіцца ў памежнай зоне. Для бяспечнага прыезду і пілігрымавання абавязкова трэба мець пры сабе пашпарт і заплаціць дзяржаўную пошліну (памер 0,2 базавай).
Рэквізіты:
Бенефициар: Главное управление Министерства финансов Республики Беларусь по г. Минску
Адрес: 220050, г.Минск, ул.Мясникова, 27
Банк: ОАО «АСБ Беларусбанк» г. Минск, код банка 795
Счет: 3602911010004 (бел. руб.)
Код валюты 974
Код платежа: 03002 «Государственная пошлина за совершение иных юридически значимых действий с физических лиц»
Назначение платежа: За въезд в пограничную зону
Як заўсёды, на заканчэнне ўсіх пілігрымаў запрашаем на гарачы пачастунак.
Айцы-марыяне
