Айцец Чэслаў Курэчка атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне»

premia12 студзеня 2016 года ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне».

Сярод 15 лаўрэатаў быў і каталіцкі святар з Віцебскай дыяцэзіі. За захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды, а таксама за актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць прэмію «За духоўнае адраджэнне» Аляксандр Лукашэнка ўручыў пробашчу касцёла Святой Тройцы ў вёсцы Росіца, айцу Чэславу Курэчке МІС.

Таксама прэмію атрымаў праваслаўны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веньямін.

для друку для друку